Як паведаміў тэлеканал «Белсат», жанчыне пагражае экстрадыцыя на радзіму.
Беларуску затрымалі ў кватэры ў варшаўскім раёне Жалібаж. У Беларусі яе абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.
«Затрыманую жанчыну даставілі ў Акруговую пракуратуру Варшавы для далейшага разбору», — удакладнілі ў паліцыі.
«Чырвоная нота» Інтэрполу — найвышэйшы ўзровень міжнароднага вышуку. Гэта сыгнал для ўсіх чальцоў арганізацыі аб тым, што асобу падазраюць у зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства і расшукваецца для арышту і экстрадыцыі.
Выданьне нагадала, што цяперашнія ўлады Беларусі не цураюцца выкарыстоўваць Інтэрпол дзеля затрыманьня палітычных апанэнтаў. Адзін з самых вядомых прыкладаў — гісторыя рэжысэра Андрэя Гнёта, якога затрымалі ў Сэрбіі на запыт арганізацыі і плянавалі экстрадаваць у Беларусь. Урэшце вялікімі высілкамі ўдалося дамагчыся ягонага вызваленьня. Інтэрпол прызнаў, што справа Гнёта мае палітычную падаплёку, і выкрасьліў яго з «чырвонага сьпісу».
Сьвятлана Ціханоўская заклікала адключыць Беларусь ад сыстэмы Інтэрполу, каб сілавікі не маглі чыніць перасьлед беларусаў у сьвеце за палітычную пазыцыю.
Форум