Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Беларусі ня можа звольніцца з украінскага войску і атрымаць грамадзянства Ўкраіны. У чым справа


Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава. Архіўнае фота
Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава. Архіўнае фота

Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава ініцыявала праверку абставінаў.

Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава разам з калегамі з Цэнтральнага ўпраўленьня абароны правоў вайскоўцаў Міністэрства абароны просяць Генэральны штаб правесьці праверку абставін залічэньня аднаго грамадзяніна Беларусі і аднаго грамадзяніна Расеі на службу ва ўкраінскім войску.

«Яшчэ ў 2022 годзе мужчыны 1967 і 1981 гадоў нараджэньня вырашылі далучыцца да войска, бо, як самі кажуць, хацелі абараніць краіну, на тэрыторыі якой пражывалі. Аднак замест кантрактаў з замежнікамі зь імі падпісалі кантракты як з грамадзянамі Ўкраіны. Цяпер абодва мужчыны, у прыватнасьці, ня могуць звольніцца з войску, хоць, згодна з часткай 5 артыкулу 26 закону Ўкраіны „Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу“, павінны былі мець на гэта права. Апроч таго, праз памылкі, дапушчаныя ў працэсе залічэньня на вайсковую службу, абодва ня могуць атрымаць украінскае грамадзянства», — адзначаецца ў паведамленьні Ўпаўнаважанай прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў.

Згодна зь інфармацыяй, грамадзяне Расеі і Беларусі служаць у адной з вайсковых частак тэрытарыяльнай абароны Сухапутных войскаў Украіны.

У паведамленьні адзначаецца, што Міністэрства абароны Ўкраіны з студзеня па чэрвень 2025 году на гарачую лінію атрымала больш як 20 скарг ад мабілізаваных замежнікаў і асобаў без грамадзянства.

Апроч праверкі, Вольга Рашацілава ініцыявала стварэньня супольнай з Генэральным штабам працоўнай групы, якая будзе разглядаць кожны выпадак і працаваць над адпаведнымі зьменамі да нарматыўна-прававых актаў.

Грамадзяне Беларусі ваююць на баку Ўкраіны з 2014 году, а пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў лютым 2022 году іх колькасьць павялічылася. Яны служаць паводле кантрактаў у розных вайсковых частках і фарміраваньнях Узброеных сіл Украіны.

Вядома, што, змагаючыся на баку Ўкраіны, загінулі самай меней 70 беларусаў, але дакладнай статыстыкі не існуе. Імёны загінулых не заўсёды называюць, паколькі апасаюцца перасьледу іхных сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG