Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве паведамілі аб «ліквідацыі» кілераў-замежнікаў, якія тры дні таму застрэлілі палкоўніка СБУ

абноўлена

Спэцапэрацыяй кіраваў старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк. Архіўнае фота
Спэцапэрацыяй кіраваў старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк. Архіўнае фота

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў, што ў часе спэцыяльнай апэрацыі ў Кіеўскай вобласьці застрэлілі жанчыну і мужчыну, адказных за забойства палкоўніка СБУ Івана Вароніча.

«Агентурна-баявая група ФСБ РФ была загадзя маршрутаваная ва Ўкраіну і тры дні таму ўчыніла забойства супрацоўніка СБУ, нашага пабраціма палкоўніка Івана Вароніча. Па выніках негалосных пошукавых, актыўна-контрвыведных захадаў варожае логава было выяўлена. У часе затрыманьня яны пачалі чыніць супраціў, быў агнявы кантакт, і ў выніку нягоднікі ліквідаваныя», — заявіў Васіль Малюк, які кіраваў спэцыяльнай апэрацыяй.

Паводле сьледзтва, забойства палкоўніка СБУ ўчынілі дзьве асобы — мужчына і жанчына. Пасьля злачынства яны спрабавалі схавацца, але сілавыя органы Ўкраіны высьветлілі іх месцазнаходжаньне ў Кіеўскай вобласьці.

Пазьней Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што застрэленыя былі замежнымі грамадзянамі. Аднак іх грамадзянскую прыналежнасьць не назвалі.

Раніцай 10 ліпеня ў адным з раёнаў Кіева ў выніку ўзброенага нападу застрэлілі супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны. Невядомы зрабіў 5 прыцэльных стрэлаў і ўцёк.

Паводле факту забойства палкоўніка Івана Вароніча завялі крымінальную справу.

Дасудовае расьсьледаваньне вядуць паводле артыкулу 348 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (замах на жыцьцё супрацоўніка праваахоўнага органу, чальца грамадзкага фармаваньня для аховы грамадзкага парадку і дзяржаўнай мяжы або вайскоўца).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG