Трамп таксама папрасілі пракамэнтаваць зьяўленьне ў амэрыканскіх мэдыя паведамленьне аб тым, што ён нібыта заахвочваў украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага нанесьці ўдар па Маскве. У публікацыях гаварылася, што Трамп спытаў Зяленскага, ці зможа ён нанесьці ўдар па Маскве ці Санкт-Пецярбургу, калі ЗША дадуць дальнабойную зброю. Аб гэтым пісала, у прыватнасьці, The Financial Times.
У аўторак Трамп сказаў, што Ўкраіна не павінная наносіць удары па расейскай сталіцы. Прэзыдэнт ЗША таксама сказаў, што не займае чыйсьці бок у вайне ва Ўкраіне, і проста хоча спыніць забойствы.
Крыху раней 15 ліпеня прэсавая сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт заявіла, што словы амэрыканскага прэзыдэнта былі вырваныя з кантэксту. «Прэзыдэнт Трамп проста задаў пытаньне, а не заахвочваў да далейшых забойстваў. Ён нястомна працуе над тым, каб спыніць гвалт і пакласьці канец вайне», — сказала Левіт тэлеканалу CNN.
У камэнтарах у аўторак Трамп таксама, як адзначае Reuters, абараняў устаноўлены ім днём раней тэрмін у 50 дзён, на працягу якіх Расея, паводле яго слоў, павінна пагадзіцца на ўгоду аб спыненьні агню ва Ўкраіне, пазьбегнуўшы тым самым высокіх тарыфаў у адносінах да краін, якія купляюць расейскую нафту. «Ня думаю, што 50 дзён гэта занадта вялікі тэрмін, і гэта можа адбыцца і раней», — цытуе Трампа Reuters.
4 ліпеня Дональд Трамп абвясьціў пра ініцыятыву, у межах якой краіны ЭЗ будуць пакупаць амэрыканскае ўзбраеньне для перадачы яго Ўкраіне. Шэраг краінаў Эўразьвязу заявілі, што ня будуць удзельнічаць у гэтай схеме.
У прыватнасьці, паводле паведамленьня Politico, у закупках ня будзе ўдзельнічаць Францыя. Па словах двух францускіх чыноўнікаў, знаёмых з гэтым пытаньнем, Парыж не далучыцца да ініцыятывы ў сувязі з імкненьнем прэзыдэнта Эманюэля Макрона дамагацца разьвіцьця найперш эўрапейскай абароннай прамысловасьці.
Сярод тых, хто на дадзены момант ня мае намеру ўдзельнічаць у закупках зброі ў ЗША для Украіны, Вугоршчына, якая ўвогуле не пастаўляе Украіне зброю, і Чэхія, якая, наадварот, актыўна падтрымлівае Кіеў. Прэм’ер-міністар Чэхіі Пётр Фіяла заявіў, што Прага засяродзіцца на «іншых шляхах» дапамогі Украіне. Па інфармацыі газэты La Stampa, да ініцыятывы не далучыцца і Італія.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц прывітаў ініцыятыву Трампа, а міністар абароны Барыс Пісторыюс ужо абмеркаваў з міністрам абароны ЗША продаж Нямеччыне комплексаў СПА Patriot для іх перадачы Украіне. Схему падтрымалі таксама Нідэрлянды і Вялікая Брытанія.
Выданьне Axios раней ацаніла магчымыя абʼёмы паставак зброі з ЗША — з дапамогай саюзьнікаў па NATO — у 10 мільярдаў даляраў.
Форум