Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў закон пра множнае грамадзянства


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

15 ліпеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зеленскі падпісаў закон, які рэгулюе пытаньні множнага грамадзянства.

Дакумэнт прадугледжвае, што грамадзяне Ўкраіны маюць магчымасьць атрымаць пашпарты некалькіх краін і акрэсьлівае ўмовы для множнага грамадзянства.

Мяркуецца, што замежнае грамадзянства можна набыць, захоўваючы пры гэтым украінскае. А права на ўкраінскі пашпарт, згодна з законапраектам, будзе прадастаўлена замежным грамадзянам.

Пры гэтым множнае грамадзянства не дазваляецца асобам, якія маюць грамадзянства дзяржавы, якую Вярхоўная Рада прызнала агрэсаркай, або дзяржавы, якая не прызнае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны, або адмаўляецца прызнаваць супрацьпраўнасьць замахаў на тэрытарыяльную цэласнасьць, у тым ліку галасавала супраць адпаведных рэзалюцый ААН. Беларусь адпавядае апошнім двум крытэрам.

Для грамадзян такіх краін закон дапускае зварот па ўкраінскае грамадзянства паводле спрошчанай працэдуры, калі гэтыя замежнікі на падставе кантракту служаць у войску, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай спэцыяльнай службе транспарту або маюць дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны. Аднак яны павінны падаць дэклярацыю аб адмове ад замежнага грамадзянства і прызнаньні сябе толькі грамадзянінам Украіны.

Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае наступныя выпадкі, калі для грамадзян Украіны дапускаецца множнае грамадзянства:

  • адначасовае набыццё дзіцем грамадзянства Украіны і грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы
  • набыццё дзіцем, якое з’яўляецца грамадзянінам Украіны, грамадзянства або падданства сваіх прыёмных бацькоў-замежнікаў
  • аўтаматычнае набыцьцё грамадзянінам Украіны іншага грамадзянства ў выніку шлюбу з замежнікам
  • аўтаматычнае набыццё грамадзянінам Украіны, які дасягнуў паўналецця, іншага грамадзянства ў выніку прымянення заканадаўства аб грамадзянстве замежнай дзяржавы, калі такі грамадзянін Украіны не атрымаў дакумэнту, які пацвярджае наяўнасць грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы
  • набыццё замежнікамі грамадзянства Украіны ў спрошчаным парадку, прадугледжаным законам
  • набыццё грамадзянінам Украіны грамадзянства краіны зь пераліку дзяржаў, грамадзяне (падданыя) якіх набываюць грамадзянства Украіны ў спрошчаным парадку


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG