У Беларусі зьмянілі памер пэні, якую налічваюць за несвоечасова ці ня цалкам выплачаныя падаткі. З 25 чэрвеня яе павысілі. Гэтую зьмену заўважыла «Зеркало»
У паведамленьні Міністэрства па падатках і зборах гаворыцца:
«З 25 чэрвеня пры выкананьні плацельшчыкам падатковага абавязаньня ў больш позьні тэрмін у параўнаньні з тэрмінам, устаноўленым падатковым заканадаўствам, за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі плацяжу налічваюцца пэні па стаўцы 0,0271 працэнта ад нявыплачаных сум падатку, збору, пошліны».
Раней гэтая пэні складала 0,0264% — яе не мянялі з 28 чэрвеня 2023 году.
Таксама паведамляецца, што прычына такога новаўвядзеньня — рашэньне Нацыянальнага банку падняць з 25 чэрвеня стаўку рэфінансаваньня з 9,5% да 9,75% гадавых.
Форум