Рабіў гэта ён, каб схаваць сьляды злачынства, піша BBC.
На судзе чакаюцца каля 150 сьведак, а слуханьні могуць працягнуцца да студзеня. Пазовы падалі сваякі 13 памерлых. Падсудны віны не прызнае, ягонага імя не раскрываюць згодна зь нямецкім заканадаўствам, перадае DPA.
Зь верасьня 2021 да ліпеня 2024 году лекар, паводле сьледчых, забіў як мінімум 12 жанчын і трох мужчын узростам ад 25 да 94 гадоў.
Паводле справы, лекар бязь ведама і згоды пацыентаў уводзіў ім анэстэтык і міярэляксант. Гэта паралізоўвала дыхальныя цягліцы, што прыводзіла да спыненьня дыханьня і сьмерці за лічаныя хвіліны.
Усе загінулыя былі пацыентамі гэтага лекара і атрымлівалі паліятыўны догляд, бо былі невылечна хворыя. Аднак ніхто зь іх ня быў пры сьмерці, падкрэсьліваецца ў абвінавачаньні.
- Паліятыўны догляд — мэдычная дапамога, скіраваная на паляпшэньне якасьці жыцьця людзей зь невылечнымі хваробамі. Яна зьмякчае боль і іншыя цяжкія сымптомы, але ня лечыць саму хваробу.
Форум