Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў Менску правёў неанансаваную сустрэчу з прэзыдэнтам Інданэзіі, які вяртаўся з Францыі і Бэльгіі


Прэзыдэнт Інданэзіі Прабова Суб’янта і Аляксандр Лукашэнка. Менск, 15 ліпеня 2025
Прэзыдэнт Інданэзіі Прабова Суб’янта і Аляксандр Лукашэнка. Менск, 15 ліпеня 2025

Аляксандр Лукашэнка вечарам 15 ліпеня сустрэўся ў Менску з прэзыдэнтам Інданэзіі Прабова Суб’янта, які вяртаўся з краін Эўразьвязу.

Сустрэчу з Прабова Суб’янта не анансавалі, пра яе завяршэньне неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі паведаміў у 21:53.

«Размова доўжылася амаль тры гадзіны, — сьцьвярджаецца на сайце Лукашэнкі. — За гэты час лідэры абмеркавалі максымальна шырокае кола тэмаў».

Падкрэсьліваецца, што палітыкі сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы — Аляксандр Лукашэнка запрасіў інданэзійскага кіраўніка да сябе дамоў.

«Я рады вітаць вас тут, у гэтым доме, і гатовы з вамі абмеркаваць усе пытаньні, якія могуць быць на парадку нашых адносін», — сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу Прабова Суб’янта адзначыў:

«Я вельмі спадзяюся, што неўзабаве вы знойдзеце магчымасьць наведаць і мой дом у Інданэзіі».

Прэзыдэнт Інданэзіі наведаў Беларусь, вяртаючыся з Эўразьвязу, дзе правёў шэраг перамоваў. 14 ліпеня ён сустрэўся ў Парыжы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, днём раней у Брусэлі — з кіраўніцай Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен.

19 чэрвеня ў рамках Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму Прабова Суб’янта сустракаўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG