«Туды падвялі чыгуначную пад’язную галіну. Гэта недзе 4,5 кілямэтра з абменным паркам. Усё неабходнае ўжо створана», — сказаў Кірыл Карацееў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1».
Паводле яго, магутнасьць тэрміналу заплянавана на 180 тысяч умоўных кантэйнэраў. Ён будзе разьмяшчацца на плошчы 41 гэктар, а ў пэрспэктыве плянуецца магчымасьць яго павелічэньня.
- Індустрыяльны парк «Вялікі камень» ствараецца ў СМалявіцкім раёне з кітайскімі інвэстыцыямі, ён мае асаблівы праўны рэжым і падатковыя льготы.
- Парк вырашылі пабудаваць у 2011 годзе, у 2014-м зарэгістравалі першага рэзыдэнта.
- Гэты праект разьлічаны на выкарыстаньне транспартна-лягістычных магчымасьцяў Беларусі, але ад 2020 году застаецца пад пытаньнем з прычыны палітыкі беларускіх уладаў, якая ўскладніла адносіны з Захадам пасьля выбараў прэзыдэнта і жорсткага разгону акцый пратэсту.
Форум