Справа ў дачыненьні Цімура Алеўскага, які пасьля працы ў «Настоящем времени» стаў шэф-рэдактарам у Thе Insider, была заведзеная ў Расеі пасьля пракурорскай праверкі, паведаміла пракуратура Масквы.
Згодна з расейскіх наглядных органамі, пасьля прыцягненьня да адказнасьці па адміністрацыйным артыкуле аб удзеле ў «непажаданай» арганізацыі Алеўскі працягнуў працаваць у The Insider.
«Так, з дапамогай канала на відэахостынгу Алеўскі прыняў удзел у публікацыі трох відэазапісаў, зьмест якіх накіраваны на прасоўваньне антырасейскай рыторыкі, фармаваньне нэгатыўнай грамадзкай думкі аб унутранай і вонкавай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі, а таксама дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады», — гаворыцца ў публікацыі.
У ліпені 2024 году Цімур Алеўскі быў аштрафаваны на 10 тысяч расейскіх рублёў (крыху больш за 110 эўра) за супрацу зь «непажаданым» у Расеі выданьнем The Insider.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды»: «Для Крамля прэзыдэнт Беларусі можа быць толькі стары, непрыгожы і пры сьмерці», — рэдактар Insider камэнтуе заявы Грызлова