У чэрвені МАЗ прадаў на расейскім рынку ў 2,6 раза менш новых грузавікоў, чым год таму

Менскі аўтамабільны завод, ілюстрацыйнае фота

У чэрвені 2025 году на расейскім рынку прададзена 199 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — у 2,6 разы менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (515), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскай кампаніі «АСМ-холдынг».

У першым паўгодзьдзі 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 1.601 грузавік (За такі ж пэрыяд у мінулым годзе было 2.844 — гэта падзеньне на 43,7%).

Як адзначае «Позірк», на нарадзе па разьвіцьцю прамысловасьці 9 красавіка 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «айчынная прадукцыя саступае аналягам як па цане, так і па якасьці». «Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расейскім рынку] зьнізілася — да 6%», — зьвярнуў увагу ён.

15 чэрвеня 2023 году першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «мае патрэбу ў апэратыўным прыняцьці спэцыяльных ахоўных мер у сувязі з актыўнай экспансіяй кітайскіх вытворцаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі згарэў чарговы аўтобус МАЗ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі за 5 месяцаў склала 5,4 працэнта, гэта ўжо больш за прагноз уладаў на цэлы год
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На МТЗ прынялі на працу амаль 150 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансіяў на заводзе