У «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум шэсьць судовых працэсаў

Ілюстрацыйнае фота

Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманьні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну».

Як паведамлялі былыя вязьні Акрэсьціна, затрыманьні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Большасьць затрыманых — мужчыны.

Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум шэсьць судовых працэсаў у гэтай справе.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацьверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Яны ў СІЗА. Агульная ж лічба затрыманых значна большая, падкрэсьліваюць праваабаронцы.

Праект меў на мэце зьбіраньне зьвестак пра перасоўваньне расейскай вайсковай тэхнікі, у тым ліку дронаў, танкаў і іншага і апавяшчэньне пра гэта ўкраінскі бок. Пасьля скандалу з выцекам зьвестак праект закрыўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брату Ігара Лосіка Мікіту прысудзілі тры гады «хіміі» па справе «Беларускага Гаюна»


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы Беларусі паведамілі аб павелічэньні ліку фігурантаў «справы Гаюна»