Дата дня
12 ліпеня 2025 году спаўняецца 55 гадоў Ірыне Слаўнікавай, журналістцы, былой супрацоўніцы «Белсату». У жніўні 2022 году яна была асуджаная на 5 гадоў калёніі. Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на 1 год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.
Закрыты працэс над журналісткай TVP пачаўся 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе і ішоў з перапынкамі. Дэталі разгляду справы журналісткі малавядомыя. 26 ліпеня 2022 году пракурор запрасіў для Слаўнікавай 4 гады зьняволеньня.
Гэты дзень у гісторыі
1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.
1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці яе права на Вільню.
1943 — адбылася бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.
1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.
2006 — пачатак ізраільска-лібанскай вайны.
У гэты дзень нарадзіліся
100 да н.э. — Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.
1904 — Алеся Александровіч, беларуская літаратуразнаўца і пэдагог.
1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.
1920 — Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Я. Купалы.
1958 — Павал Лойка, гісторык, які быў аўтарам першых у незалежнай Беларусі падручнікаў гісторыі.
1884 — Амэдэо Мадыльяні, італьянскі мастак.
1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт.
Пабла Нэруда
У памяці
1536 — Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.
1682 — Жан Пікар, францускі астраном.
1843 — Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
2013 — Кастусь Харашэвіч, мастак-жывапісец, гадаванец Саюзу мастакоў Беларусі, адзін з пляяды стваральнікаў вобразу Маладэчна як гораду мастакоў. Напісаў кнігу ўспамінаў «Зьведанае і перажытае».
2013 — на 42-м годзе жыцьця памёр беларускі бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў з Асіповічаў.
2014 — Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валерыя Навадворская: Не аддавайце Беларусь!Валерыя Навадворская зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. У 1969 годзе, калі ёй было ўсяго 19 гадоў, Навадворскую судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі, а потым накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку. У савецкі пэрыяд Навадворскую некалькі разоў судзілі і 17 разоў арыштоўвалі.
Валерыя Навадворская